Techneip logo
Света Бень і .К — прэзентацыя альбома «Карова белая» ў Вільне

Света Бень і .К — прэзентацыя альбома «Карова белая» ў Вільне

2026-10-18
19:00:00 - 22:00:00
Bar Poliklinika, Vilnius

18 кастрычніка ў Вільнюсе Света Бень і .К прадставяць новы сумесны альбом «Карова белая». «Карова белая» выйшла 14 жніўня 2026 года. У альбом увайшлі 14 песень Светы Бень розных гадоў — ад зусім новых да тых, што даўно жылі на канцэртах, але раней не выдаваліся. Усе яны атрымалі новае гучанне дзякуючы Яўгену Кучмейну (.К), які зрабіў аранжыроўкі, выступіў музычным прадзюсарам, запісаў і звёў альбом. Альбом ужо атрымаў моцныя водгукі музычнай прэсы. Крытык Леў Ганкін назваў «Карову белую» «сапраўдным творам мастацтва», а пісьменніца і музычная журналістка Таццяна Заміроўская напісала: «І атрымліваецца вялікая паэзія». Света Бень і .К звычайна выступаюць асобна, але для серыі канцэртаў-прэзентацый «Каровы белай» яны аб'ядналіся на сцэне, каб выканаць песні ў гучанні, максімальна набліжаным да альбомнага. У праграме — увесь альбом «Карова белая», а таксама некалькі песень Светы Бень у новых аранжыроўках. 18.10.2026 Bar Poliklinika Gedimino pr. 27, Vilnius Дзверы — 19:00 Пачатак канцэрта — 20:00 Квіткі: 20 / 25 / 30 € | LT | Sveta Ben ir .K — albumo „Karova Belaya“ pristatymas Vilniuje Spalio 18 d. Vilniuje Sveta Ben ir .K pristatys naują bendrą albumą „Karova Belaya“. „Karova Belaya“ pasirodė 2026 m. rugpjūčio 14 d. Albume – 14 skirtingais metais sukurtų Svetos Ben dainų: nuo visiškai naujų iki tų, kurios jau seniai skambėjo koncertuose, tačiau iki šiol nebuvo išleistos. Visos jos įgavo naują skambesį dėka Yauhen Kuchmeyno (.K), kuris sukūrė aranžuotes, prodiusavo, įrašė ir suvedė visą albumą. Albumas jau sulaukė puikių muzikos kritikų atsiliepimų. Muzikos kritikas Levas Gankinas „Karova Belaya“ pavadino „tikru meno kūriniu“, o rašytoja ir muzikos žurnalistė Tatsiana Zamirouskaya apie albumą rašė: „Ir gimsta didžioji poezija.“ Sveta Ben ir .K paprastai koncertuoja atskirai, tačiau albumo „Karova Belaya“ pristatymo koncertų serijai jie susivienijo scenoje, kad atliktų dainas skambesiu, kuo artimesniu albumo įrašui. Koncerte skambės visas albumas „Karova Belaya“ ir kelios Svetos Ben dainos su naujomis aranžuotėmis. 2026.10.18 Bar Poliklinika Gedimino pr. 27, Vilnius Durys — 19:00 Koncerto pradžia — 20:00 Bilietai: 20 / 25 / 30 €

Presented by

PapaBoSelektah